Учарашняя вельмі жорсткая зачыстка дваровых пратэстаў у Мінску – не адзінкавы выпадак за апошні час. У сацсетках апублікаваная гісторыя Юрыя, якому не ўдалося ўцячы ад сілавікоў, ён быў вельмі моцна збіты ў аўтазаку. Гэта здарылася 20 снежня, калі Юрый удзельнічаў у мірным шэсці ў раёне Зялёны Луг. Яго білі, нягледзячы на тое, што ён не аказваў супраціву і сам лёг на зямлю з рукамі за галавой. Яго адразу ўдарылі ў вока.
- Проста так, я ніякага супраціву не аказваў. Завялі ў бус, адзін трымаў галаву, а двое пачалі збіваць. Таксама проста так, відаць, ім захацелася. Не спадабалася, што я ад іх убягаў. Пазней знайшлі сцяг, яго знайшлі ў кішэні, пачалі душыць сцягам.
У аддзяленні міліцыі да Юрыя выклікалі хуткую дапамогу, куды ён трапіў з чэрапна-мазгавой траўмай. Пацярпелы мяркуе, што яму яшчэ пашанцавала. Калі б не хуткая, невядома, што далей з ім зрабілі б у РУУС.
нг