Праваслаўныя і грэка-католікі ў Беларусі сёння адзначаюць першы дзень Раства. Уначы ў беларускіх цэрквах служыліся традыцыйныя набажэнствы з удзелам вернікаў. У праваслаўным саборы ў Мінску святочнае набажэнства служыў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін.
Беларусы імкнуцца захоўваць аптымізм. Спадарыня Людміла з Мінска сказала Польскаму радыё, што яна зрабіла ўсё магчымае, каб на Раство атмасфера ў ейным доме была святочнай:
- Для мяне Раство – гэта, перш за ўсё, сямейнае свята. Учора, пасля Каляднай вячэры, мы разам з мужам і дзецьмі схадзілі на набажэнства. Зразумела, дзеці чакаюць падарункаў пад ёлкай. Мы стараемся не думаць пра праблемы і святкаваць, як гэта магчымае.
У Беларусі 7 студзеня - выхадны дзень. Традыцыйна працуюць крамы, хаця час іх працы звычайна скарочаны.
аз