У разгар рэпрэсій у дачыненні беларусаў, якія пратэстуюць супраць фальсіфікацыі на выбарах і гвалту сілавых структур, неабходна павысіць абароненасць пратэстуючых. Беларускі блогер, журналіст Сцяпан Святлоў (Пуціла), заснавальнік тэлеграм-каналаў НЕХТА, звярнуўся да заснавальніка месенджэра Тэлеграм Паўла Дурава з просьбай даць магчымасць ствараць несапраўдны паралельны акаўнт у Тэлеграме, што можа абараніць людзей ад рэпрэсій.
- Карнікі пад катаваннямі выбіваюць у людзей паролі да іх акаўнтаў, глядзяць, на якія «неадпаведныя» каналы яны падпісаныя. Пакутуюць тысячы і дзясяткі тысяч людзей, адміністратараў каналаў.
Нядаўна была прыдумана функцыя двайнога дна, калі пры ўвядзення аднаго пароля адкрываецца акаўнт, які не выклікае падазрэнняў у сілавікоў, і толькі пры ўвядзенні другога пароля адкрываецца сапраўдны акаўнт. НЕХТА заклікае распрацоўшчыкаў Тэлеграма ўвесці гэтую функцыю.
нг