Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Звальняюць дырэктара музея гісторыі Магілёва, які вярнуў у Беларусь Статут ВКЛ

07.01.2021 20:39
Пасля выбараў 2020 года Бацюкоў разам з шасцю падначаленымі падпісаў адкрыты ліст з асуджэннем «нематываванай жорсткасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў».
    XVII .
План Магілёва ў канцы XVII ст.Чаховіч Уладзіслаў - Уласная праца, CC BY-SA 4.0

Звальняюць дырэктара музея гісторыі Магілёва Аляксея Бацюкова, які вярнуў у Беларусь Статут Вялікага Княства Літоўскага. Яму паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме, што кантракт з ім працягнуты не будзе. Працаваць на сваёй пасадзе дырэктар музея будзе да 16 лютага, паведамляе "Еўрарадыё" са спасылкай на TUT.BY.

Музеем гісторыі Магілёва Бацюкоў кіруе з 2011 года. Ён здолеў папоўніць калекцыю ўнікальнымі артэфактамі, у тым ліку вярнуў у Беларусь Статут ВКЛ. Грошы на гэта музей збіраў з ахвяраванняў грамадзян і прадпрыемстваў.

Пасля выбараў 2020 года Бацюкоў разам з шасцю падначаленымі падпісаў адкрыты ліст з асуджэннем «нематываванай жорсткасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў». Таксама ў лісце было патрабаванне адстаўкі Лукашэнкі.

У кастрычніку 2020-га Бацюкова за ўдзел у трох акцыях пратэсту аштрафавалі на 621 рубель.

вс