Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ці дэлегаты на Усебеларускі народны сход сапраўды блізкія да народа

08.01.2021 15:43
Сярэдні памер задэклараваных даходу дэлегатаў амаль у 4 разы вышэйшы, чым сярэдняя намінальная налічаная заработная плата.
Палац Рэспублікіфота: sb.by

11-12 лютага ў Мінску пройдзе шосты Усебеларускі народны сход. Некаторыя чакаюць, што гэта будзе знакавая падзея для краіны. Лукашэнка напачатку снежня 2020 года агучыў намер зрабіць яго канстытуцыйным органам. Пры гэтым ён прапанаваў абіраць дэлегатаў адразу на пяцігадовы тэрмін.

У такой сітуацыі чыноўнікі вырашылі зрабіць стаўку на дэпутатаў мясцовых саветаў усіх узроўняў і прадстаўнікоў лаяльных грамадскіх арганізацый. На Усебеларускі народны сход плануецца прывезці 2 700 дэлегатаў. Менавіта столькі можа змясціць Палац Рэспублікі ў Мінску.

«Гэта людзі, якія ўжо маюць пэўны мандат ад сваіх землякоў і калег па працы. Яны ходзяць па зямлі і выдатна ведаюць асноўныя праблемы канкрэтных тэрыторый і працоўных калектываў» – такімі словамі ахарактарызаваў дэлегатаў намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Андрэй Кунцэвіч.

Першымі агучанымі ўдзельнікамі Усебеларускага народнага сходу ад Гомля сталі дэпутаты. Рашэнне аб сваім вылучэнні прынялі яны ж самі на апошняй сесіі Гомельскага гарадскога Савету дэпутатаў 2020 года. Усе дэлегаты досыць надзейныя для Лукашэнкі: яны маюць прамое стаўленне да дзяржаўнай сістэмы. Гэта альбо «вертыкальшчыкі», альбо кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў.

Сярэдні ўзрост дэлегатаў з ліку гомельскіх дэпутатаў складае 51 год. Адзначым, што 20 чалавек з 25 першы свой пашпарт атрымлівалі яшчэ ў часы СССР. Усяго ж ад Гомля ў сходзе прымуць удзел 75 прадстаўнікоў.

«Флагшток» вырашыў праверыць, наколькі блізкія да народа дэлегаты з Гомля і вырашыў зазірнуць у іх дэкларацыі аб даходах за 2017 год, якія яны апублікавалі, балатуючыся ў дэпутаты. Як аказалася, сярэдні памер задэклараванага даходу за 2017 год дэлегатаў сходу амаль у 4 разы вышэй, чым сярэдняя намінальная налічаная заработная плата ў Гомельскай вобласці за той жа год. А калі параўноўваць з медыянай заробкаў, то ёсць заробкам сярэдняга работніка Гомельскай вобласці, то разрыў будзе яшчэ больш – нават у 7,5 раза.

нг