Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Частка краін гатовая байкатаваць Чэмпіянат па хакеі ў Мінску

10.01.2021 10:47
- Мы сустрэлі поўнае разуменне партнёраў у гэтым пытанні, – заявіла Святлана Ціханоўская.
.
.KeithJJ/pixabay.com/CCO

Святлана Ціханоўская: Калі Чэмпіянат свету не перанясуць з Мінска, многія зборныя будуць яго байкатаваць.

-Большасць краін не жадаюць удзельнічаць у палітычным шоў Лукашэнкі. Пакуль у Беларусі больш за 160 палітзняволеных і тысячы сядзяць у турмах, ні пра якое спартыўнае свята не можа быць гаворкі. Мы сустрэлі поўнае разуменне партнёраў у гэтым пытанні, – заявіла Ціханоўская.

Па дадзеных Ціханоўскай, у падтрымку пераносу або байкоту ўжо выступілі ў тым ліку прэм'ер-міністр Фінляндыі Санна Марын, дырэктар Дацкага хакейнага саюза Ульрык Ларсен, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея IIHF фін Калерва Кумала, дэпутаты Бундэстагу, Кангрэсу ЗША і іншыя.

ав