Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Цана расійскага газа для Беларусі ў 2021 годзе вырасла

10.01.2021 18:54
Лічбу назваў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю для расійскага тэлеканала
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/63ru78

Цана на расеіскі прыродны газ для Беларусі на 2021 год складзе 128,5 даляра за тысячу кубаметраў – лічбу назваў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю для расійскага тэлеканала, піша «Наша Ніва»

У канцы снежня 2020 года «Газпром» паведаміў, што кіраўнік кампаніі Аляксей Мілер і беларускі міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч у Санкт-Пецярбурзе падпісалі пратакол аб парадку фарміравання цэн пры пастаўцы газу ў рэспубліку ў 2021 годзе. Пры гэтым цана паставак газу ў краіну ў паведамленні расійскай кампаніі пазначаная не была. Пазней Мінэнерга Беларусі ўдакладніла, што яна будзе практычна на ўзроўні 2020 года, у той жа час канкрэтную велічыню ведамства таксама не назвала.

Цана на пастаўку расейскага газу для Мінска ў 2020 годзе складала 127 долараў за тысячу кубаметраў, хоць беларускі бок настойваў на яе зніжэнні.

эж