У рэдакцыю БелаПАН прыехалі сілавікі - паведамляе Свабода. Сведкі паведамляюць, што 8 чалавек прыехалі да рэдакцыі на чорным мікрааўтобусе.
У двары заўважылі мікрааўтобус МАН з таніраваным шклом з нумарам 9906 PH-7, на якім звычайна перасоўваюцца сілавікі. 8 чалавек з яго ўвайшлі ў будынак. На месца таксама прыехала і машына хуткай дапамогі, у якую адвялі дзяўчыну з офісу.
Галоўная рэдактарка агенцтва Ірына Леўшына паведаміла, што ніхто з журналістаў, якія мелі быць у рэдакцыі ў гэты час, не выходзіць на сувязь. Дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў скідвае тэлефанаванні.
нг