Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Без працы, а толькі са штрафамі

14.01.2021 14:45
Людмілу Сульжыцкую са Смаргоні судзілі сем разоў па васьмі пратаколах.
Аўдыё
.
Правасуддзе. Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/succo/CC0 creative commons

Людмілу Сульжыцкую са Смаргоні судзілі сем разоў па васьмі пратаколах – пераважна артыкул 23.34. Яна ўжо нават страціла падлік суме прысуджаных штрафаў. Ёй 54 гады, за ўдзел у пратэстах яе звольнілі з працы.

Да пратэстаў яна працавала ў пазаведамаснай ахове. Яе звольнілі пасля таго, як з акцыі забралі ў следчы ізалятар і асудзілі.

У яе праблемы са здароўем, яна не можа доўгі час сядзець на месцы, ёй нельга падымаць нічога цяжкага – баліць спіна. І работы цяпер ня мае.

Апошнія два прысуды ёй вынеслі літаральна днямі. Адзін з пратаколаў быў за тое, што стала насупраць Смаргонскага райвыканкама з лістом паперы на якім быў надпіс «Спадар Караеў, выходзьце, калі ласка, паразмаўляць».

А па іншаму пратаколу асудзілі, што прайшла па горадзе з надпісам на куртцы: «Ахвяра рэжыму». Штрафы склалі 40 базавых велічынь.

Тым не менш, Людміла Іванаўна нікому не скардзіцца, а на пытанне – як жыве – адказвае сціпла.

«Ну, вось так: паціхоньку, паціхоньку. Я ўсё жыццё выжывала так – спакойна, мела толькі самае абавязковае. Дзеці дапамагаюць, але мае дзеці з простых рабацяг...»...

Яе найбольш турбуе, што ў невялікай Смаргоні, дзе людзі адзін аднаго ведаюць, міліцыянеры пайшлі разганяюць сваіх людзей на пратэстах. Яна гэтага не разумее.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ