Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На сайце, які з'яўляецца летапісам пратэстаў, неўзабаве запрацуе «Народная хроніка»

14.01.2021 16:10
На сайце праекту «Кожны дзень» ужо загружаны сотні фотаздымкаў і відэазапісаў, зробленых журналістамі ў першыя месяцы пратэстаў.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/OpenClipart-Vectors/CC0 creative commons

Працуе новы праект «Кожны дзень». Гэта летапіс пратэстаў 2020 года, якія ўвойдуць у падручнікі. Праект платформы «Голас» ставіць сваёй мэтай стварыць сістэматызаваную хроніку падзей 2020 года. Гэта дазволіць прасачыць развіццё пратэсту і эвалюцыю беларускага народа.

На сайце праекту «Кожны дзень» ужо загружаны сотні фотаздымкаў і відэазапісаў, зробленых журналістамі ў першыя месяцы пратэстаў. Усё гэта суправаджаецца хронікай навін. Хутка туды можна будзе загружаць свае фатаграфіі - плануецца стварэнне «Народнай хронікі». Разуменне таго, колькі важных рэчаў ўжо праведзена, дапаможа нам смела працягваць барацьбу, а наступныя пакаленні змогуць лепш вывучыць наш дзіўны час ужо ў Вольнай Беларусі – напісана на сайце праекту “Голас”.

нг