Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Гэта фактычна забарона на прафесію». Незалежныя журналісты запісалі зварот

15.01.2021 07:51
Агульная сума штрафаў журналістам і медыя склала амаль 59 891 рубель, 97 разоў журналісты адбывалі адміністрацыйны арышт.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/LightField Studios

Незалежныя медыя Беларусі запісалі відэазварот, у якім прадстаўнікі незалежных СМІ распавялі пра тое, у якіх умовах даводзіцца працаваць з сярэдзіны 2020 года. Журналістаў збіваюць, садзяць на «суткі», абвінавачваюць па крымінальных справах і пазбаўляюць акрэдытацый. Сваю гісторыю распавёў між іншым карэспандэнт Радыё Свабода Алег Груздзіловіч, які ў прафесіі ўжо звыш 40 гадоў.

- У пачатку 90-ых гадоў мне даводзілася браць інтэрв’ю ў Міхаіла Гарбачова, паціскаць руку Білу Клінтану, спрачацца з Ельцыным і Лукашэнкам. У 2020 годзе ў мяне без тлумачэння прычын адабралі акрэдытацыю, а суд даў 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, хаця я працаваў там як журналіст.

Агульная сума штрафаў журналістам і медыя склала амаль 59 891 рубель, 97 разоў журналісты адбывалі адміністрацыйны арышт, дзевяць прадстаўнікоў медыя зараз знаходзяцца ў СІЗА па крымінальных справах.