Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Як мінімум сем чалавек затрымана падчас акцый пратэсту вечарам у чацвер

15.01.2021 09:36
Сярод іх таксама лекар-неўролаг Руслан Бадамшын, якога некалькі разоў затрымлівалі летам і восенню.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/OpenClipart-Vectors/CC0 creative commons

Не менш за сем чалавек, у тым ліку дзве жанчыны, затрыманыя вечарам у чацвер падчас раённых акцый пратэсту.

Як паведамляе валанцёрскі телеграм-канал «Спісы затрыманых», сярод іх таксама лекар-неўролаг Руслан Бадамшын, якога некалькі разоў затрымлівалі летам і восенню: 10 жніўня каля стэлы на скрыжаванні праспектаў Незалежнасці і Пераможцаў (быў паранены; суд аштрафаваў на 10 базавых велічыняў – 270 рублёў ), 2 лістапада ў раёне праспекта Дзяржынскага ў Мінску на акцыі ў падтрымку адлічаных студэнтаў-медыкаў (15 сутак адміністратыўнага арышту) і 29 лістапада на «Маршы суседзяў» у сталічным мікрараёне Уручча (15 сутак адміністратыўнага арышту).

Лакальныя акцыі праходзяць у Мінску і іншых гарадах без прывязкі да часу і дня тыдня.

нг