Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дзеянні беларускіх сілавікоў вынесуць на разгляд Рады бяспекі ААН

15.01.2021 17:11
Святлана Ціханоўская накіравала ўладам Еўразвязу ды ЗША запыт прызнаць тэрарыстычнымі арганізацыямі беларускія сілавыя структуры, якія развязалі тэрор у Беларусі супраць мірных грамадзян.
Здымак мае ілюстрацыйны характарScreen z Youtube

Гэтая ж пытанне яна збіраецца агучыць на бліжэйшым пасяджэнні Рады Бяспекі ААН. Гаворыць прэсавая сакратар Святланы Ганна Красуліна.

- Гэта не застанецца без наступстваў і вынікаў. Ужо цяпер мы атрымалі шмат водгукаў з еўрапейскіх краін, велізарную колькасць запытаў. Мы бачым, які шок – гэта выклікала ва ўсім свеце.

Таксама старшыня НАК Павал Латушка запатрабаваў прыцягнуць да адказнасці злачынцаў у пагонах.

- Калі мы кажам, што ўлада з Беларусі захоплена бандытамі, мы не перабольшваем. Мы кажам яшчэ занадта мякка. Яны здзяйсняюць злачынствы супраць беларускага народа ды чалавецтва. ГУБАЗІК, АМАП ды іншыя  часці адданыя Лукашэнку – гэта тэрарыстычныя арганізацыі. Мы зробім усё магчымае, каб іх прызналі такімі на міжнародным узроўні.

Гэтыя заявы зробленыя пасля публікацыі выказванняў чалавека падобнага да Мікалая Карпянкова, якія агучыла ініцыятыва BYPOL.

юд