Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сілавікі ўзяліся за кнігароў

15.01.2021 16:12
Пад удар фінансавай міліцыі трапілі выдаўцы ды кнігараспаўсюднікі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Michal Jarmoluk from Pixabay/CC0

На днях на допыт у ДФР выклікалі  дызайнера  Анатоля Лазара, выдаўца Генадзя Вінярскага.  

15 студзеня знікла сувязь з кіраўніком knihi.com Алесем Яўдахам, а пазней — з Андрэем Янушкевічам з выдавецтва "Янушкевіч". Стала вядома, што выдаўцу Андрэя Янушкевіча забралі на допыт у ДФР. Да Алеся Яўдахі невядомыя званілі ў дзверы. Высветлілася, што гэта былі супрацоўнікі ДФР. Кнігараспаўсюдніка забралі на допыт, канфіскавалі ноўтбук, тэлефон і кнігі.

Гэта атака на незалежную культуру ды прыватныя ініцыятывы, якім улады нічога не могуць супрацьпаставіць, толькі знішчыць, кажа беларускі культуролаг Максім Жбанкоў.

- Наша дзяржава ніколі не была гарадской ці буржуазная. Яна была і застаецца калгаснай. У гэтым калгасным раскладзе кніжнікі разумнікі заўсёды ёсць класавым ворагам.

юл