МУС затрымаў журналіста Андрэя Аляксандрава за тое, што ён дапамагаў затрыманым падчас масавых пратэстаў аплачваць штрафы і ўтрыманне ў ізалятарах. Пра гэта распавёў намміністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч.
- Андрэй Аляксандраў ды Ірына Злобіна са жніўня 2020 года займаліся фінансаваннем асоб, якія бралі ўдзел у масавых непарадках ды іншых масавых пратэстах на тэрыторыі Мінска.
Міліцыя апублікавала "схему", па якой Аляксандраў і яго дзяўчына Ірына Злобіна нібыта атрымлівалі грошы ад фонду byHELP на дапамогу пацярпелым праз Facebook і інтэрнэт-сервісы. Абвінавачанне грунтуецца на запісы слоў самога журналіста.
- Я ведаў, што Аляксей заснавальнік byHELP – гэта бачна па яго профілю ў Facebook. Я зыходзіў з прынцыпу, што дапамагаць людзям – гэта правільна. Мы сышліся на тым, што дапамагаць людзям – добра. Спісы атрымліваў ад Аляксея.
Гэта абсурд кажуць прадстаўнікі фонду ды абяцаюць працягваць выплачваць дапамогу беларусам, пацярпелым ад рэпрэсій уладаў. Гаворыць адзін з каардынатараў дапамогу Аляксей Лявончык.
- Быў прадстаўлены толькі запісаны голас, самога Андрэя не паказалі. Таму я не магу каментаваць гэтую заяву. Яна магла быць зроблена пад ціскам і катаваннямі. Беларуская дзяржава любіць распускаць рукі. byHELP будзе працягваць працаваць, пакуль будзе захоўвацца да нас давер.
юл