Газета “Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку». Часова прыпыняе выхад “Брэсцкая газета” з-за адмовы ад супрацы з боку друкарні. Па эканамічных прычынах з-за ціску ўлады спыніла выхад газета “Вольнае Глыбокае”. Прайшлі ператрусы з канфіскацыяй тэхнікі ў галоўных рэдактараў крычаўскай газеты “Вольны горад” і “Ганцавіцкі час”.
У Беларусі ўлады зладзілі сапраўдны накат на незалежную прэсу кажа, Вольга Хвоін з Беларускай асацыяцыі журналістаў.
- На СМІ не толькі ў Мінску, не толькі на прадстаўнікоў НДА звязаных з медыя, буйных рэдакцый кшталту TUT.by, але рэгіянальныя выданні таксам пад ударам. Фактычна гэта планамерны ціск ды накат на недзяржаўную прэсу, выцісканне яе з усіх магчымых крыніц выхаду на аўдыторыю.
Амбасады ЗША выступіла з заявай наконт пераследу беларускіх незалежных СМІ. У дакуменце гаворыцца, што Злучаныя Штаты глыбока занепакоеныя ціскам на беларускіх незалежных СМІ, якія проста робяць сваю справу, непрадузята паведамляючы сваім суграмадзянам аб тым, што адбываецца.
ЗША заклікалі ўрад Беларусі абараняць і забяспечваць свабоду сходаў, слова і друку.
юл