Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэзідэнты ПВТ павінны будуць усталяваць сцягі на дахах сваіх будынкаў

16.01.2021 12:02
Зварот накіравала адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска, адпаведна, гэты ліст атрымалі рэзідэнты толькі Першамайскага раёна.
Zdj ilustracyjne
Zdj ilustracyjnejorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

У рэдакцыю TUT.BY даслалі дакумент, у якім гаворыцца аб неабходнасці ўстанавіць дзяржаўныя сцягі Беларусі на дахах будынкаў рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій.

У ПВТ пацвердзілі сапраўднасць дакумента, дадаўшы, што гэты зварот атрыманы з адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска, адпаведна, гэты ліст атрымалі рэзідэнты толькі Першамайскага раёна.

Выданне dev.by таксама размяшчае такі жа дакумент. У лісце ёсць спасылка на рашэнне Мінгарвыканкама, дзе ў тым ліку ёсць «план дадатковых мер па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі, дысцыпліны, навядзенні парадку на тэрыторыі Мінска ».

Адзначаецца, што сярод іншых задач Мінгарвыканкам і адміністрацыі раёнаў павінны арганізаваць «працы па папулярызацыі і размяшчэнні дзяржаўнай сімволікі», прычым тэрмін выканання пазначаны як «пастаянны».

У адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска паведамілі, што памер і размяшчэнне сцяга кампаніі могуць удакладніць у адміністрацыі свайго раёна. Гэта не першы выпадак, калі арганізацыя павінна вывесіць чырвона-зялёны сцяг. Так, у снежні паведамлялася пра праверкі ў крамах сеткі «Віталюр» - па непацверджанай інфармацыі, каменем перапоны сталі афіцыйныя сцягі, якія гарадскія ўлады абавязвалі вывесіць на крамах сеткі. І, верагодна, у сувязі з тым, што дадзеная ініцыятыва не знайшла разумення, аб'екты наведала санстанцыя.

аз