Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускія праваабаронцы звярнуліся ў ААН

16.01.2021 09:20
Яны перасцерагаюць, што рэжым Беларусі гатовы перайсці да яшчэ больш радыкальных дзеянняў у дачыненні да пратэстоўцаў.
Сцяг ААНАўтар: See File history below for details.Denelson83, Zscout370 ve Madden - Flag of the United Nations from the Open Clip Art website. Modifications by Denelson83, Zscout370 and Madden. Official construction sheet here.(1946-presentUnited Nations) The United Nations flag code and regulations, as amended November 11, 1952, New York OCLC: 7548838., Г

Беларускі Хельсынскі камітэт і праваабарончы цэнтр «Вясна» звярнуліся напісалі спецдакладчыкам ААН, што ўлады Беларусі гатовыя перайсці да яшчэ больш радыкальных дзеянняў у дачыненні да пратэстоўцаў і зрабіць рэалізацыю правоў чалавека цалкам немагчымай, паведамляе «Свабода» са спасылкай на сайт БХК.

Зварот накіравалі шасцярым спецыяльным дакладчыкам, а таксама Працоўнай групе па адвольных затрыманнях і вярхоўнаму камісару Арганізацыі Абʼяднаных Нацый па правах чалавека Мішэль Бачэлет.

15 студзеня ініцыятыва былых сілавікоў BYPOL апублікавала гуказапіс выступу чалавека, голас якога нагадвае голас намесніка міністра ўнутраных справаў палкоўніка міліцыі Мікалая Карпянкова. Раней ён займаў пасаду начальніка ГУБАЗіК МУС.

На ім гаворыцца пра патрэбу выкарыстання супраць пратэстоўцаў траўматычнай зброі, якая можа забіць, стварэнне канцэнтрацыйнага лагера і гарантыі беспакаранасці ад Лукашэнкі.

Праваабаронцы адзначаюць, што змест запісу паказвае, што ўлады вырашылі цалкам ігнараваць базавыя правы чалавека: на жыццё, на свабоду ад катаванняў, на свабоду ад паднявольнага стану і прымусовай працы, на свабоду і асабістую недатыкальнасць.

Праваабаронцы заклікалі «задзейнічаць усе сродкі міжнародна-прававога рэагавання на найгрубейшыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі».

аз