Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Skoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі

16.01.2021 14:02
Нагадаем, учора аб сваёй адмове ва ўдзеле паведаміў іншы спонсар чэмпіянату — брэнд NVEA MEN.
Здымак мае ілюстрацыйны характарMirano23/pixabay.com/CC0 Public Domain

Аўтамабільны вытворца Skoda адмовіўся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі, паведамляе „Наш Ніва”. Канцэрн Skoda -  гэта афіцыйны галоўны спонсар чэмпіянатаў свету.

„Мы ганарымся тым, што з'яўляемся партнёрам чэмпіянатаў свету IIHF 28 гадоў. Але мы таксама паважаем і прасоўваем Правы чалавека. Таму Skoda адмовіцца ад спонсарства чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2021 года, калі пацвердзіцца, што Беларусь будзе прымаць гэтае спаборніцтва» — гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

Нагадаем, учора аб сваёй адмове ва ўдзеле паведаміў іншы спонсар чэмпіянату — брэнд NVEA MEN.
аз