Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Журналістак «Белсата» вінавацяць у нанясенні шкоды «Мінсктрансу» на 11 тыс. 562 рублі

16.01.2021 18:17
Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова застаюцца за кратамі з 15 лістапада.
Kaciaryna Andrejewa
Kaciaryna AndrejewaTelewizja Biełsat

Журналістак «Белсата» Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову вінавацяць у нанясенні шкоды «Мінсктрансу» на 11 тыс. 562 рублі.

Паводле следства, яны нібыта прымалі актыўны ўдзел і кіравалі «групавымі дзеяннямі, што груба парушаюць грамадскі парадак». У выніку гэта пацягнула за сабой парушэнне працы грамадскага транспарту. Насамрэч Андрэева і Чульцова працавалі ў якасці журналістак на мірнай акцыі пратэсту на плошчы Перамен, паведамляе «Белсат».

Следства сцвярджае, што стрым журналістак пацягнуў за сабой прыпыненне руху 13 аўтобусных маршрутаў, трох тралейбусных і трох трамвайных. У выніку шкода «Мінсктранса» ацэненая ў вышэй названую суму.

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова застаюцца за кратамі з 15 лістапада. Яны прызнаныя палітвязнямі.

вс