Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь апусцілася з 16-га на 114-е месца ў краінавым рэйтынгу бяспекі

18.01.2021 08:43
Беларусь у рэйтынгу займае найгоршае месца ў Еўропе.
Збітыя пасля выбараўфота: Вясна

 Гэта вынікае з дадзеных сэрвісу Numbeo на 2021 год, які параўноўвае індэкс бяспекі ва ўсіх краінах свету, піша tut.by.

У 2019 і 2020 гадах Беларусь займала 16-е месца ў рэйтынгу бяспекі краін. У 2019-м у рэйтынгу ўсяго было 118 краін, у мінулым – 129.

На пачатак 2021 года Беларусь страціла адразу 98 пазіцый і апусцілася на 114-е месца. Перад беларусамі – Зімбабвэ і Дамінікана (112-е і 113-е месцы адпаведна), адразу за – Кенія і Лівія (115-е і 116-е месца).

Беларусь у гэтым рэйтынгу займае найгоршае месца ў Еўропе.

Самай бяспечнай краінай свету на пачатак 2021 года лічыцца Катар, самай небяспечнай – Венесуэла.

ав