Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Гэта небяспечны крок – Святлана Ціханоўская пра затрыманне Аляксея Навальнага

18.01.2021 10:02
Аляксей Навальны быў затрыманы ў нядзелю вечарам у аэрапорце пасля прылёту з Германіі, дзе праходзіў лячэнне.
Святлана Ціханоўскаяфота: Пул Первой

«Беларусы шмат разоў бачылі, як затрымліваюць палітыкаў, іх захопліваюць і вывозяць з краіны, каб прымусіць іх маўчаць», – заявіла Святлана Ціханоўская ў сувязі з затрыманнем у маскоўскім аэрапорце расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

Нагадаем, Аляксей Навальны быў затрыманы ў нядзелю вечарам у аэрапорце пасля прылёту з Германіі, дзе праходзіў лячэнне.

У заяве Святлана Ціханоўская нагадала пра свайго мужа Сяргея Ціханоўскага, а таксама пра Марыю Калеснікаву, Віктара Бабарыку, Паўла Севярынца, Мікалая Статкевіча. «Усе гэтыя людзі знаходзяцца ў турме, таму што старая палітычная сістэма не ўмее канкураваць годна», – зазначыла Ціханоўская. «Па гэтай жа прычыне сёння быў затрыманы Аляксей Навальны. Але гэта небяспечны крок», – напісала ў заяве палітык.

вс