Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лідскага актывіста асудзілі на 5 гадоў калоніі

18.01.2021 14:07
Вітольда Ашурка, сябру БНФ з горада Бярозаўкі Лідскага раёна, асудзілі на 5 гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах супраць сфальшаваных выбараў прэзідэнта.
Аўдыё
  • Лідскага актывіста асудзілі на 5 гадоў калоніі
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/ OFFFSTOCK

Ашурка абвінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 «Арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і 364 «Гвалт у дачыненні да міліцыянера».

Суд адбываўся ў закрытым рэжыме, толькі на вынясенне прысуду дапусцілі ўсіх жадаючых.

Паслухаць прысуд прыйшлі каля 50 чалавек. Справу разглядаў суддзя Максім Філатаў.
Сябра Ашурка, Сяргей Пантус кажа, што прыгавор вельмі здзівіў прысутных сваёй жорсткасцю.

«Проста такога ніхто не чакаў, усе спадзяваліся на лепшае. Там і на тых відэа нічога асабліва не было. Усе думалі, што можа «хіміі» хатняй дадуць. Нават калі і не хатняй. А тут так жорстка – 5 гадоў калоніі... Там жанчыны плакалі некаторыя, як пачулі».
Суд пастанавіў таксама кампенсаваць пацярпеламу міліцыянеру 1000 рублёў маральнай шкоды і 80 рублёў кампенсацыі за лекі.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ