Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

19 студзеня - Дзень салідарнасці працоўных свабоднай Беларусі

18.01.2021 18:07
Члены страйкаму Беларуськалія просяць прыйсці падтрымаць іх у Вярхоўным суд Беларусі ў 11.00 мінскага часу.
           305
Стачкам «Беларуськалія» падтрымлівае Юрыя Корзуна прыкаваў сябе да абсталявання на глыбіні 305 мэтраўкрыніца: Стачкам "Беларускалія"

У аўторак Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць касацыйную скаргу салігорскіх шахцёраў. Члены страйкаму Беларуськалія не згодныя з рашэннем Мінскага абласнога суда аб прызнанні страйку незаконным і просяць прыйсці падтрымаць іх у судзе ў 11.00 мінскага часу.

- На самой справе вярхоўны суд павінен нам адказаць хто мы? Свабодныя рабочыя ці нявольнікі маўклівыя. Мы звяртаемся да работнікаў усіх прапдрыемстваў з просбай пра салідарнасць і аб'яўляем 19 студзеня 2021 года Днём салідарнасці працоўных свабоднай Беларусі.

Калі Вярхоўны суд пакіне ў сіле рашэнне Мінскага абласнога суда, то канчаткова задакументуе факт, што ў Беларусі ў працоўных няма права выказаць ўласнае меркаванне, а страйк арганізаваць магчыма толькі на паперы.

яс