У аўторак Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць касацыйную скаргу салігорскіх шахцёраў. Члены страйкаму Беларуськалія не згодныя з рашэннем Мінскага абласнога суда аб прызнанні страйку незаконным і просяць прыйсці падтрымаць іх у судзе ў 11.00 мінскага часу.
- На самой справе вярхоўны суд павінен нам адказаць хто мы? Свабодныя рабочыя ці нявольнікі маўклівыя. Мы звяртаемся да работнікаў усіх прапдрыемстваў з просбай пра салідарнасць і аб'яўляем 19 студзеня 2021 года Днём салідарнасці працоўных свабоднай Беларусі.
Калі Вярхоўны суд пакіне ў сіле рашэнне Мінскага абласнога суда, то канчаткова задакументуе факт, што ў Беларусі ў працоўных няма права выказаць ўласнае меркаванне, а страйк арганізаваць магчыма толькі на паперы.
яс