Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна прызнаныя палітвязнямі

18.01.2021 18:30
Паводле міліцыі, Аляксандраў дапамагаў аплочваць штрафы асуджаным за пратэсты, сродкі для чаго перадаваліся фондам ByHelp.
T
Tурмаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычнымі вязьнямі медыямэнэджэра Андрэя Аляксандрава і ягоную сяброўку Ірыну Злобіну.

Аляксандрава і Злобіну затрымалі 12 студзеня. Яны падазраюцца ў «фінансаванні пратэставай дзейнасці». Паводле міліцыі, Аляксандраў дапамагаў аплочваць штрафы асуджаным за пратэсты, сродкі для чаго перадаваліся фондам ByHelp.

У заяве праваабаронцаў гаворыцца: «Збор добраахвотных ахвяраванняў грамадзян, а таксама прадстаўнікоў беларускай замежнай дыяспары і дапамога ў аплаце штрафаў асобам, якія былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці толькі за факт удзелу ў мірных сходах, ня мае нічога агульнага з фінансаваньнем якой бы ні было супрацьпраўнай дзейнасці і, адпаведна, не зьяўляецца злачынствам».

яс/svaboda.org