Святлана Ціханоўская падчас онлайн-сустрэчу з пасламі АБСЕ прапанавала гэтай арганізацыі ўзяць на сябе правядзенне дыялогу па рашэнні крызісу ў Беларусі. Пачаць з экспертнага круглага стала з удзелам ЕС, дэмакратычных сіл Беларусі, Каардынацыйнага савета і прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. А таксама заклікала міжнародныя арганізацыі дапамагчы ў арганізацыі бяспечнага вяртання дадому для яе і іншых лідараў дэмакратычных сілаў.
У цяперашняй сітуацыі гэта немагчыма, – кажа Ганна Красуліна з віленскага офіса Святланы Ціханоўскай.
- Цяпер гэта небяспечна, таму што супраць яе заведзена некалькі крымінальных справаў і яна аб'яўлена ў крымінальны вышук на тэрыторыі Беларусі і Расійскай Федэрацыі. На жаль, цяпер яна вярнуцца не можа. Ніхто не дае гарантыяў, што вярнуўшыся яна застанецца на свабодзе. Яна не можа сабе гэта дазволіць, таму што яе муж знаходзіцца за кратамі і ў яе двое маленькіх дзетак – 10 і 5 гадоў.
Сустрэчу арганізавала дэлегацыя Еўрасаюза ў АБСЕ і пастаянны прадстаўнік ЕС Раса Остравскайте. Гэта не першая сустрэча Ціханоўскай ў АБСЕ: Святлана ўжо выступала перад пасламі АБСЕ ў Вене ў лістападзе, а таксама ў парламенцкай асамблеі АБСЕ, дзе вяла дыялог з прадстаўніком рэжыму Лукашэнкі Андрэем Савіных.
яс