Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рух «За Свабоду» патрабуе вызвалення гродзенскага абласнога каардынатара руху

19.01.2021 13:20
Суд прыгаварыў Вітольда Ашурка да пяці гадоў зняволення.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Rikesh Attadip/Shutterstock.com

Лідскі суд прыгаварыў да пяці гадоў пазбаўлення волі гродзенскага абласнога каардынатара Руху «За Свабоду» Вітольда Ашурка. Яго прызналі вінаватым паводле артыкулаў 342 ч. 1 («Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і 364 («Гвалт у дачыненні супрацоўніка міліцыі») Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Працэс прайшоў у закрытым рэжыме. Падрабязнасці ягонага правядзення схаваныя ад грамадскасці, доказы віны сябра Рады Руху «За Свабоду» невядомыя і неагучаныя.

Рух «За Свабоду» лічыць, што:

- пераслед Вітольда Ашурка з'яўляецца палітычна матываваным і незаконным;
- рашэнне пра правядзенне працэсу ў закрытым рэжыме ўказвае на спробу схаваць адсутнасць доказаў ягонай віны;
- прысуд, агучаны сёння, з'яўляецца палітычнай расправай.

Мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

- вярнуцца ў прававое поле
- спыніць практыку пераследу палітычных апанентаў з дапамогай надуманых крымінальных справаў
- неадкладна адмяніць прысуд і вызваліць Вітольда Ашурку і іншых зняволеных па палітычных матывах.

Мы заклікаем беларускае грамадства да салідарнасці. У нашай дапамозе маюць патрэбу палітзняволеныя і іх сем'і, незалежныя СМІ, бізнес, якія спазнаў несправядлівы пераслед з боку ўладаў за палітычную пазіцыю, актывісты. Толькі разам мы зможам перайсці перыяд рэпрэсіяў і дасягнуць дэмакратыі ў нашай краіне.

Рух "За свабоду"/нг