Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Віцебску судзілі жанчын, затрыманых у лесе на фітнэсе

19.01.2021 16:21
Таццяну Севярынец і Алену Коснаву вінавацілі па артыкуле 23.34, аднак суд іх апраўдаў.
Аўдыё

19 студзеня ў Першамайскім судзе Віцебска разгледзелі справу ў дачыненні Алены Коснавай і Таццяны Севярынец.

Жанчын вінавацілі ў тым, што яны разам з чацвёркай сябровак 13 студзеня ў грамадскім месцы – лесапаласе, прынялі ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Таццяна Севярынец патлумачыла, што гэта «абгавор». Сяброўкі сустрэліся ў Шпілеўскім лесе, каб заняцца скандынаўскай хадзьбой і ніякай палітыкі тут няма.

- Пад’язджае да нас машына, людзі ў чорным атачылі нас з усіх бакоў. Пытаюцца: «А што вы тут робіце?» Няўжо не відаць, што займаемся зарадкай? Кажуць, ім патэлефанавалі, што мы ў гэтым лесе нешта замышляем.

Суддзя Вераніка Барысава спыніла справу па артыкуле 23.34 і прынесла афіцыйныя выбачэнні. Рашэнне суда сустрэлі авацыямі.

Святаслаў Бруйко