Калегія Вярхоўнага суду адхіліла апеляцыйную скаргу старшыні страйкаму «Беларуськалію» Анатоля Бокуна на рашэнне Мінскага абласнога суду, які ў верасні прызнаў страйк на прадпрыемстве незаконным.
- Нам пацвердзілі, што мы маўклівыя нявольнікі. З гэтым нельга пагаджацца. Тым больш, што не было ніякіх падстаў да гэтага, а нормы Канстытуцыі былі выкарыстаныя няправільна. Па сутнасці, нам сказалі, што працоўныя не маюць права на пратэст. Высветлілася, што пасля ўсяго створанага беззаконня, якое доўжыцца цяпер, рабочыя не маюць права выступаць у абарону мірных грамадзян, у тым ліку пратэставаць у абарону сваіх правоў.
Беларускія працоўныя не збіраюцца здавацца. Яны хочуць бараніць сваё права на пратэст у міжнародных інстанцыях.
юл