Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У судзе “па справе Ціханоўскага”: не з’яўвіліся пацярпелыя

19.01.2021 18:01
Адзін з АМАПаўцаў на вучобе ў Магілёве, другі - на бальнічным, яшчэ двое нясуць службу. У працэсе да 28 студзеня аб’яўлены перапынак.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Free-Photos from Pixabay/CC0

19 студзеня працягнуўся працэс “па справе Ціханоўскага”. Ізноў у зале суда не хапіла месца для ўсіх ахвотных прысутнічаць на працэсе. Пры гэтым на ўваходзе ў суд міліцыянеры пачалі перапісваць прозвішчы тых, хто прыйшоў менавіта на гэты працэс.

Сёння працягваўся допыт Дзмітрыя Фурманава. 29 мая ён сядзеў на плошчы і збіраў подпісы за Святлану Ціханоўскую.

Калі пачалі хапаць людзей з натоўпу, да яго падбеглі АМАПаўцы, схапілі за рукі і пацягнулі праз сквер да машыны.

Гэта адбылося на вачах ягоных бацькоў. Фурманаў падчас допыту яшчэ раз падкрэсліў, што ніякіх заклікаў да насілля і парушэння грамадскага парадку 29 мая не было.

Дарэчы, сёння высветлілася, што ў спісе сведкаў няма прозвішча жанчыны, якая чаплялася з рознымі пытаннямі да Ціханоўскага на пікеце, і з-за чаго і пачаўся ўвесь канфлікт.

Паколькі ў суд не з’явіліся пацярпелыя быў аб’яўлены перапынак да 28 студзеня.

Алесь Завіноўскі