Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская выступіць перад Саветам Бяспекі ААН

19.01.2021 19:20
22 студзеня пройдзе онлайн-пасяджэнне Савета бяспекі ААН прысвечанае свабодзе СМІ ў Беларусі.
Святлана Ціханоўская Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/tsikhanouskaya

Сустрэча ініцыяваная членамі Савета бяспекі ААН Эстоніяй, Францыяй, Ірландыяй, Нарвегіяй, Вялікабрытаніяй і ЗША. Ціханоўская будзе ўздымаць пытанне пра прызнанне тэрарыстычным рэжыму Лукашэнкі, гаворыць прэсавая сакратарка Ганна Красуліна.

- Ніводная прыстойная краіна ня зможа падтрымліваць гэты рэжым. Для цывілізаванай Еўропы да свету планы па стварэнні канцэнтрацыйнага лагера ў 21 стагоддзі павінна стаць апошняй кропляй. У дачыненні да гэтага рэжыму не павінна быць ніякіх разніц. Падчас сустрэчы Рады Бяспекі ААН яна канкрэтна ўздыме гэтае пытанне.

Святлана падыме пытанне міжнароднага расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі і склікання фармальнай сесіі Савета бяспекі ААН па пераадоленні крызісу ў Беларусі.

юл