Гарадзенку Любоў Сарлай затрымалі за штаны з бела-чырвонымі лампасамі, бо яны «парушаюць грамадскі парадак», паведамляе «Наша Ніва».
У нядзелю яна выйшла прагуляцца па Гродна. Надзела цёплыя штаны з бела-чырвонымі лампасамі, узяла каву, разгаварылася па дарозе з жанчынай. Яны ўдзвюх ішлі ў бок Моладзевага цэнтра, калі ззаду падбег АМАП і папрасіў прайсці ў бус.
«У пратаколе напісалі, што я ўдзельнічала ў пікеце, крычала «Жыве Беларусь». Але міліцыянт ад рукі яшчэ складаў тлумачальную — там было пра колер штаноў, які парушае грамадскі парадак. Я здзівілася: што, такое цяпер у дакументах пішуць?» — сказала жанчына.
Ноч яна са знаёмай правяла ў ІЧУ. Суд па скайпе адбыўся ў панядзелак.
Суддзя Руслан Гурын выпісаў штраф у 20 базавых (580 рублёў). Тое ж прысудзілі і жанчыне, якую затрымалі разам з Любоўю. Штаны не канфіскоўвалі.
аз