Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мясцовыя рабочыя гаварылі затрыманым, што будуюць новы «Аўшвіц»

20.01.2021 18:17
Лагер быў разлічаны на некалькі тысяч чалавек.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePavel Stasevich/Shutterstock

Былы міліцыянер Дзмітрый Дзмітрыеў расказаў пра нетыповы ізалятар пад Слуцкам. Нагодай стала публікацыя аўдыёзапісу намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова, на якім ён расказвае пра стварэнне ў Беларусі лагераў для пратэстоўцаў.

Месца, куды прывезлі Дзмітрыева разам з сотнямі іншых вязняў Акрэсціна, зусім не было падобнае да ІЧУ ці СІЗА. Мясцовыя рабочыя гаварылі затрыманым, што будуюць новы «Аўшвіц». Лагер быў разлічаны на некалькі тысяч чалавек.

Пасля вызвалення Дзмітрый Дзмітрыеў больш не чуў, каб кагосьці з затрыманых вазілі адбываць пакаранне ў Слуцак, паведамляе Радыё «Свабода».

вс