Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Каля Дома ўраду падпаліў сябе чалавек. У яго апёкі звыш 50% цела

22.01.2021 10:44
Абставіны здарэння высвятляюцца. На месцы працуе следча-аператыўная група.
Пацярпелага забрала "хуткая"Фота: Максім Тарналіцкі, чытач Onliner

Каля Дому ўраду падпаліў сябе чалавек. У яго апёкі звыш 50% цела. Сведкі інцыдэнту прыслалі ў рэдакцыю Свабоды фота дыму на плошчы Незалежнасці, а таксама чалавека, які ляжыць на зямлі ў атачэнні супрацоўнікаў сілавых структур.

Пацярпелага забрала хуткая медыцынская дапамога. Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што пацярпелы на плошчы Незалежнасці чалавек застаецца непрытомным: «Пры першым аглядзе супрацоўнікі хуткай дапамогі дыягнаставалі ў яго больш за 50 працэнтаў апёкаў. Медыцынскія работнікі хуткай дапамогі транспартавалі пацярпелага ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр».

Жанчына, якая перадала гэтыя здымкі, паведаміла, што магчыма, там гарэў чалавек. На іншым відэа відаць, як чалавек гарыць адкрытым полымем, а сілавікі накрываюць яго тканінай, каб збіць агонь.

На плошчы Незалежнасці ў Менску знаходзіцца Дом ураду, дзе размешчаны ўрад і парламент Беларусі, а таксама будынак Мінскага гарсавету і гарвыканкаму. Інцыдэнт адбыўся ля правага крыла Дома ўраду.

Абставіны здарэння высвятляюцца. На месцы працуе следча-аператыўная група.

нг