Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дзяўчыне за надпісы на шчытах амапаўцаў далі 2 гады, хлопцу, які гэта здымаў – 1,5 года

22.01.2021 13:10
18-гадовыя Соф’я Малашэвіч і Ціхан Клюкач у 2020 годзе паступілі ў берасцейскі каледж.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/ OFFFSTOCK

18-гадовыя Соф’я Малашэвіч і Ціхан Клюкач у 2020 годзе паступілі ў берасцейскі каледж бытавога абслугоўвання.

6 верасня Соф’я загітавала Ціхана паехаць у Мінск на марш. Каля палаца Незалежнасці Соф’я распісала фарбай з балончыка шчыты амапаўцаў і сістэму «Рубеж», танчыла, а Ціхан здымаў гэта на відэа.

Падчас следзтва асноўную віну Ціхан узяў на сябе: маўляў, ён наносіў фарбу на шчыты. На судзе хлопец сказаў, што «кожны прыстойны чалавек так бы зрабіў». Але МУС апублікавала відэа, якое зняпраўджвае гэта.

У сваім апошнім слове Соф’я прасіла не караць Ціхана пазбаўленнем волі.

Праваабаронцы прызналі Соф’ю Малашэвіч і Ціхана Клюкача палітзняволенымі.

яс/svaboda.org