Адвакат Дзмітрый Лепрэтар сцвярджае, што блогер выглядае не вельмі добра. Яго турбуе ціск, які змяняецца на працягу дня. Дастаткова сур’ёзна.
Ігара перавялі ў новую камеру, гэта здарылася ўчора. Гэта суседняя камера, там тры відэакамеры. У ранейшай камеры Лосіка назірання не было. Зараз Ігар фактычна знаходзіцца пад кругласутачным відэаназіраннем.
За кратамі блогер і палітвязень знаходзіцца з 25 чэрвеня 2020 году – ужо 209 дзён. Апошнія 39 з іх Ігар галадае.
Паводле svaboda.org/яс