Сённяшняя субота праходзіць пад знакам ланцугоў салідарнасці з палітзняволенымі, якіх па спісе Праваабарончага цэнтра «Вясна», у Беларусі 190 чалавек.
Акцыі падтрымкі ў Мінску пачаліся з самой раніцы. На шэсці выйшлі жыхары Каменнай Горкі, Драздова, Уруччa, у Ленінскім раёне, у Масюкоўшчыне, Лошыцы, Курасоўшчыне, Чкалаўскім раёне і іншых.
У 15.00 палітзняволеных падтрымаюць кіроўцы гучнымі сігналамі. Акцыі падтрымкі праводзяць сёння таксама беларускія дыяспары ва ўсім свеце.
яс