23 студзеня па ўсёй краіне людзі станавіліся ў ланцужкі салідарнасці з палітвязнямі. Не застаўся ўбаку і Віцебск.
Жыхары горада выходзілі з самай раніцы выказаць сваю падтрымку вязням сумлення. Пратэстоўцы патрабавалі вызваліць Ігара Лосіка і расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага (устаўка). Гучалі на сённяшніх акцыях і традыцыйныя
лозунгі: «Жыве Беларусь!», «Пайшоў вон – ты і твой АМАП».
Сённяшні дзень адзначыўся вялікай канцэнтрацыяй сілавікоў у цэнтры горада, якія з'явіліся тут першы раз сёлета.
сб