Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Субота прайшла ў Беларусі пад знакам лакальных Маршаў пратэсту ды ланцугоў салідарнасці з палітвязнямі

23.01.2021 18:21
Сілавікі зладзілі хапун, затрымана больш за 100 пратэстоўцаў у розных раёнах Мінска.
Здымак мае ілюстрацыйны характарScreenshot z Youtube

 Мінчукі выйшлі на акцыі ў раёне парка Чэлюскінцаў, Уручча, Курасоўшчыны ды іншых мікрараёнах горада. Дзясяткі чалавек сталі ў ланцугі салідарнасці на асноўных скрыжаваннях сталіцы.

Сілавікі разганялі акцыі ды затрымлівалі ўдзельнікаў. Міліцыя арыштавала нават удзельнікаў ініцыятывы «Ежа замест бомбаў», дзе раздавалася ежа для бяздомных. Затрыманыя арганізатары ды бяздомныя. Сілавікі» разагналі ланцуг салідарнасці на Каменнай Горцы. Агулам МУС паведаміла, што затрымана 100 чалавек.

юл