Ігар Лосік 42 дні трымаў галадоўку ў СІЗА. Сваё рашэнне ён патлумачыў просьбамі тысяч беларусаў дачакацца перамогі ды хваляй салідарнасці.
У панядзелак пенсіянеры Фрунзенскага раёна Мінска зладзілі акцыю ў падтрымку Ігара Лосіка. Яны выйшлі на вуліцы горад і сталі ў ланцуг салідарнасці.
У сувязі з пагрозай жыццю Ігару Лосіку супольны зварот да беларускіх уладаў запісалі нямецкія біскуп Евангельскай Царквы Крысціян Штеблейн, дэпутат Бундэстагу Мануэль Сарразін з партыі Зялёных і пісьменнік Інга Шульцэ.
- Тут кожны дзень моляцца за людзей, якія знаходзяцца ў турмах. Кожны аўторак цягам 22 тыдняў тут моляцца за Беларусь. Сёння мы молімся за Ігара Лосіка.
- Мы заклікаем нямецкі ўрад, Еўракамісію, Еўрапейскую службу знешніх сувязяў зрабіць усё магчымае, каб паўплываць на беларускія ўлады ды вызваліць Ігара.
Нямецкія грамадскія дзеячы заклікалі вызваліць Ігара ды ўсіх іншых палітычных зняволеных у Беларусі.
юл