Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Усебеларускі сход будзе зацвярджаць выбары прэзідэнта

25.01.2021 17:25
Рэжым Лукашэнкі рыхтуе змены ў Канстытуцыю, з'явіўся праект праўрадавых экспертаў. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Marko Bukorovic from Pixabay/СС0

У беларускіх СМІ з'явіўся дакумент з прапановамі па змене Канстытуцыі. З большага змены касметычныя, існуючы падзел улады не закранаюць.

Найбольшая змены тычыцца выбараў прэзідэнта. Іх вынікі прапаноўваюць зацвярджаць Усебеларускага сходу. Гэта падрыхтоўка Лукашэнкі да адмены выбараў, кажа палітолаг Павал Усаў.

- Гэта ўсё маніпуляцыі Лукашэнкі, які намагаецца адцягнуць народ ад існуючых сур'ёзных праблем. Магчыма нейкія будуць змены, каб надаць статус сходу ды паказаць наколькі народ яго падтрымлівае. Магчыма гэты будзе надзеляць прэзідэнта бестэрміновымі паўнамоцтвамі, пераабіраць яго, каб не праводзіць выбары ў Беларусі.

Усебеларускі сход запланаваны на пачатак лютага.

юл