У кожным роліку праекта сучасныя дзеячы культуры, якія пацярпелі ад пераследу і ўціску пасля 9 жніўня 2020 года, чытаюць творы сваіх папярэднікаў, асуджаных у сталінскія часы.
У новым выпуску паэтка і перакладчыца Ганна Комар чытае ўрывак з «Савецкай інквізіцыі» Францішка Аляхновіча.
Як гэта ні жахліва, але паміж лёсамі творцаў у 1930-я гады і ў 2020-м ёсць пэўная аналогія, зазначаюць арганізатары.
юл