Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага перагляду прысудаў усіх палітзняволеных

28.01.2021 14:54
Суды выносяць неадэкватныя правапарушэнню прысуды.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Беларуская праваабарончая супольнасць выступіла з патрабаваннем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення ўсіх палітзняволеных.
Праваабаронцы падкрэсліваюць, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія (неадэкватныя) правапарушэнню прысуды.

27.01.2021 ў Мінску прайшоў чарговы такі суд над удзельнікам пратэстаў, якому сшылі крымінальную справу з выдуманым абвінавачваннем у выкарыстанні гвалту ў адносінах да супрацоўніка сілавых структур.

Гэта Віктар Барушка, якому далі 5 гадоў узмоцненай калоніі. 32-гадовы мужчына сваёй віны не прызнае, тым больш, што ён сам пасля затрымання на гэтай жа акцыі быў моцна збіты сілавікамі і 12 дзён правёў у рэанімацыі.

Праваабаронцы ўнеслі Віктара Барушку ў спіс палітзняволеных, які налічвае ўжо 31 чалавек.

яс