Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Страйкам «Беларуськалія» просіць Расію не аддаваць Кудзіна Беларусі

28.01.2021 15:02
Супраць экстрадыцыі Кудзіна падпісаліся таксама больш за 300 спартсменаў.
Аляксей Кудзін фота: rh.by

Прадстаўнікі страйкаму «Беларуськалія» звяртаюцца да Генеральнага пракурора Расійскай Федэрацыі аб недапушчэнні экстрадыі чэмпёна міру па кікбоксінгу і тайскаму боксу Алаксея Кудзіна ў Беларусь. Зазначаюць, што крымінальная справа ў дачыненні да яго палітычна матываваная. Падкрэсліваюць, што Кудзін з'яўляецца шматдзетным бацькам. У яго пацёра дзяцей, трое з іх прыёмныя.

- У сувязі з гэтым просім вас аказаць не толькі прафесіяналізм у гэтай справе, а таксама чалавечнасць і не дапусціць экстрадыцыю Аляксея Кудзіна з Расіі ў Беларусь, дзе яго немінуча чакаюць катаванні і фізічная расправа.

Супраць Кудзінa распачалі крымінальную справу па артыкуле 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) за тое, што ён даў адпор сілавіку, які яго збіваў.

Супраць экстрадыцыі Кудзіна падпісаліся таксама больш за 300 спартсменаў.

яс