Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Нацыянальную сімволіку хочуць прызнаць экстрэмісцкай

30.01.2021 09:28
У Генпракуратуру звярнуліся «неабыякавыя» беларусы з заявай забараніць БЧБ-сімволіку і аднесці яе да экстрэмісцкай.
         , 15  2020 .
Пікет салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі ў Старым горадзе Варшавы, 15 ліпеня 2020 г.А. Вялічка/radyjo.net

Генпракуратура рыхтуе пакет дакументаў аб прызнанні экстрэмісцкім бел-чырвона-белага сцяга. Пра гэта паведаміла тэлеканалу «Беларусь 1» афіцыйны прадстаўнік ведамства Анжаліка Курчак.

Таксама стала вядома, што ў Генпракуратуру звярнуліся «неабыякавыя» беларусы з заявай забараніць БЧБ-сімволіку і аднесці яе да экстрэмісцкай. Каб гэта адбылося, яны просяць ведамства звярнуцца ў суд. Пра гэта паведамляюць як аўтары звароту, так і дзяржаўныя СМІ.

У Генпракуратуры заявілі, што прынялі да разгляду зварот. Тым часам чыноўнікі зараз займаюцца законапраектам аб недапушчэнні гераізацыі нацызму. Для гэтага стварылі спецыяльную рабочую групу, і некаторыя ўдзельнікі як раз кажуць аб забароне БЧБ-сімволікі. Зараз законапраект, як паведамляецца, на стадыі дапрацоўкі.

У сеціве ўжо паявілася петыцыя супраць прызнання бчб-сцяга экстрэмісцкім. На раніцу пад ёй падпісалася некалькі тысяч чалавек. Таксама з самой раніцы праходзяць лакальныя акцыі ў падтрымку нацыянальнай сімволікі.

ав/tut.by