«Бел-чырвона-белы сцяг становіцца сімвалам справядлівасці, гонару адзінства», – так інфармацыю пра спробы прызнаць бел-чырвона-белы сцяг экстрэмісцкім пракаментавала экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.
«Лукашэнку трэба зразумець, што забарона сімволікі нічога не зменіць у галовах людзей. Беларусы больш не лічаць яго прэзідэнтам. Усё, на што яго хапае – імітацыя народнай падтрымкі і барацьба з сімваламі свабоды. Па сутнасці, рэжым баіцца спалучэння двух колераў. Але, забараняючы нацыянальную сімволіку, ён толькі папулярызуе бел-чырвона-белы сцяг у народзе».
Бел-чырвона-белы сцяг дэманструе сапраўднае адзінства, а не тое, якое спрабуюць прадэманстраваць пры дапамозе Усебеларускага народнага сходу, дадала Ціханоўская.
ав