Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Петыцыю супраць прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім за ноч падпісала больш за 21 тыс. чалавек

30.01.2021 15:06
У петыцыі нагадваюць, што бел-чырвона-белы сцяг, які быў дзяржаўным сцягам Беларусі з 1991 па 1995 год, з'яўляецца прыкладам нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці.
Нацыянальны беларускі сцяг Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Петыцыю супраць прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім за ноч падпісала больш за 21 тыс. чалавек. Аўтары петыцыі (Каардынацыйная рада) лічаць, што забарона на выкарыстанне бел-чырвона-белай сімволікі не абгрунтаваная нічым, акрамя палітычнага ціску на грамадзян, нязгодных з дзеяннямі ўладаў, паведамляе «Наша ніва».

«Грамадзяне павінны мець магчымасць звяртацца ў дзяржаўныя органы, патрабаваць прызнання пэўных кампаній, асоб, колераў экстрэмісцкімі. Але мы дакладна ведаем, што забарона бел-чырвона-белай сімволікі – гэта не жаданне народа, а капрыз 100 чалавек», – гаворыцца ў звароце, які плануецца адправіць у Генпракуратуру і Міністэрства культуры.

У петыцыі нагадваюць, што бел-чырвона-белы сцяг, які быў дзяржаўным сцягам Беларусі з 1991 па 1995 год, з'яўляецца прыкладам нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці.

вс