Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Літвы вылучыў Святлану Ціханоўскую на Нобэлеўскую прэмію міру

31.01.2021 09:04
Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацверджана.
Prezydent Litwy Gitanas Nauseda
Prezydent Litwy Gitanas NausedaPAP/EPA/FRANCISCO SECO / POOL

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа вылучыў Святлану Ціханоўскую на Нобэлеўскую прэмію міру. Пра гэта паведамляе агенцтва BNS са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Згодна з правіламі, кіраўнікі дзяржаваў маюць права вылучаць кандыдатаў на Нобэлеўскую прэмію міру. Падаваць заяўкі можна да 31 студзеня.

Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацверджана. Прэс-служба прэзідэнта Літвы адмовілася каментаваць звесткі пра вылучэнне Святланы Ціханоўскай на Нобэлеўскую прэмію.

эж