Дваровыя маршы праходзяць у Беларусі кожную нядзелю. 31 студзеня дваровыя акцыі прайшлі ў мінскіх мікрараёнах: Курасоўшчына, Чырвоны бор, дзе людзі стаялі ў ланцугу салідарнасці, раён Змена. Акцыі адбыліся таксама ў Ратамцы, Светлагорсу ды іншых гарадах.
У Мінску прайшлі зноў масавыя затрыманні. Сілавікі схапілі больш 55 чалавек. Многія з іх знайшліся ў Фрунзенскім, Першамайскім і Ленінскім РУУС, паведамляюць валанцёры. Сярод затрыманых швейцарская журналістка Люцыя Чырка, паэт Юлій Ілюшэнка і былая каардынатарка добраахвотніцкай службы "Вясны" Анісія Казлюк.
Увечары амбасада Швейцарыі паведаміла, што журналістку Люцыю Чыркі вызвалілі.
юл